18 мая на базе фізкультурна-аздараўленчай залы адбыўся раённы турнір сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту па настольным тэнісе і дартсе, прысвечаны Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту.
Перад пачаткам спаборніцтваў адбылося ўрачыстае адкрыццё, у якім прынялі ўдзел загадчык сектара спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама Зінаіда Беламутава, намеснік старшыні раённага Савета ветэранаў Мікалай Жукоўскі.
У спаборніцтвах бралі ўдзел мужчыны і жанчыны ад 50 гадоў і старэй. Больш за тры гадзіны праходзілі спаборніцтвы, пасля чаго былі падведзены вынікі. Хачу заўважыць, што ў гэтым спартыўным мерапрыемстве прынялі ўдзел і некаторыя члены зборнай каманды раёна, якая стала чэмпіёнам Гомельскай вобласці сярод ветэранаў.
Так, у дартсе перамогу сярод жанчын атрымала Ірына Купрэй, якая набрала 118 ачкоў, другое і трэцяе месцы занялі Алена Семяніцкая – 82 ачкі і Раіса Будзіловіч – 81 ачко. У мужчын перамогу святкаваў Юрый Юніцкі з вынікам 185 ачкоў. Другое месца заняў Сяргей Шпак – 178 ачкоў і трэцяе аўтар гэтых радкоў – 166 ачкоў.
Больш упартая барацьба праходзіла на тэнісных сталах. У жанчын перамогу атрымала Кацярына Хамец, другое і трэцяе месца занялі Ірына Купрэй і Святлана Андрук. У мужчын перамогу святкаваў Сяргей Корж, які перамог усіх сваіх сапернікаў. Другое і трэцяе месцы за Юрыем Юніцкім і Андрэем Кратом адпаведна.
Пасля завяршэння праграмы загадчык сектара спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама Зінаіда Беламутава ўручыла дыпломы сектара спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама. Усім прызёрам спаборніцтваў ад грамадскага аб’яднання “Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна” былі ўручаны каштоўныя падарункі.
Хочацца падзякаваць сектару спорту і турызму за аказаную дапамогу ў правядзенні турніру сярод людзей пажылога ўзросту, бо гэта ўвага неабходна для нас, тым больш у прафесійнае свята.
Аляксей КАЮКАЛА,
старшыня грамадскага аб’яднання “Ветэраны
фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна”.
Оставить комментарий