Сельскія выканаўчыя камітэты прымаюць непасрэдны ўдзел у вырашэнні пытанняў добраўпарадкавання аграгарадкоў, маланаселеных вёсак.
Ад таго, наколькі цесна наладжана ўзаемадзеянне ў гэтым пытанні паміж мясцовай уладай, жыхарамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі, напрамую залежыць прыгажосць малой радзімы.
На днях давялося праязджаць праз вёску Аголіцкая Рудня Бабуніцкага сельскага Савета. Паездку рабіла прыемнай і адрамантаваная не так даўно дарога, радавалі вока абкошанныя ўзбочыню і адсутнасць смецця. І як нейкім “забытым” астраўком аказалася невялічкая тэрыторыя, на якой размясцілася канструкцыя з падручных матэрыялаў (на фота). “Сонейка” з-за травы амаль не відаць, так як і суседнюю з ім форму – між іншым, падышоўшы бліжэй, я “ацаніла” задуму аўтара. Кампазіцыя знаходзіцца побач з чыгуначным прыпынкам і вялікая колькасць землякоў замест таго, каб зарадзіцца летнім настроем, бачыць людскую абыякавасць.
Пытанні добраўпарадкавання шырока закранаюць інтарэсы людзей, таму і вырашэнне праблемных момантаў павінна быць аператыўным. Спадзяюся, што адказныя за добраўпарадкаванне дадзенай тэрыторыі падтрымліваюць такую пазіцыю.
Антаніна СМІРНОВА,
фота аўтара.
Оставить комментарий