На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 2025 г. № 302 “Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве” ў Рэспубліцы Беларусь працягваецца прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.

Грамадзянам мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, якія знаходзяцца або абавязаны знаходзіцца на воінскім уліку і не знаходзяцца ў запасе, якія пражываюць па месцы пастаяннага жыхарства (рэгістрацыі) у горадзе Петрыкаве і на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна, якія не атрымалі персанальную позву пра неабходнасць з’явіцца на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і не маюць або страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, неабходна прыбыць на прызыўны пункт па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Макаранка, 1 (адміністрацыйны будынак ваеннага камісарыята Петрыкаўскага раёна) да 31 кастрычніка 2025 года. Пры сабе мець пашпарт.

Захар СМІРНОЎ,
ваенны камісар
Петрыкаўскага раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о