Прысядзь, адпачні, калі зможаш

0
24

Пытанні добраўпарадкавання месцаў агульнага карыстання заўсёды хвалююць землякоў.
Чарговы зварот днямі прыйшоў на адрас рэдакцыі. Гаворка ідзе пра прыпыначны пункт у вёсцы Мышанка. Справа ў тым, што лаўка, якая на ім знаходзіцца, не вытрымліва ніякай крытыкі: з двух мяркуемых дошчачак, якія для зручнага адпачынку і так малавата, засталася адна – ні чалавеку прысесці, ні цяжкую сумку паставіць. Аднак самае дзіўнае, што згаданы аб’ект, які мае патрэбу ў рамонце, не так даўно быў добраўпарадкаваны – пабелены і пафарбаваны. Напрошваецца пытанне: ці патрэбна нам такое добраўпарадкаванне? Адказ відавочны – не.

В. МІКАЛАЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о