Прыдамавым тэрыторыям – належнае ўтрыманне

0
134

Год добраўпарадкавання прынёс шэраг заканадаўчых навацый, якія датычацца і гаспадароў уласных падворкаў. Так, утрыманне прыдамавых тэрыторый у належным выглядзе – абавязак уласнікаў маёмасці. Які, як паказваюць рэйды па вуліцах райцэнтра і населеных пунктах рана, не заўсёды выконваецца.

Так, на вуліцы Парыжскай Камуны нам на вочы трапіў такі факт: не першы месяц (пра гэта сведчыць пустазельная расліннасць) будаўнічыя матэрыялы займаюць узбочыну дарогі і такім чынам псуць агульны выгляд вуліцы, ды і прывабнасць домаўладання. Калі гэта лішкі, што засталіся пасля рамонту, так прыбярыце іх – няўжо складана?
Спадзяемся, гаспадары нас пачуюць, а адказныя службы пракантралююць ухіленне выяўленага факта.

В. МІКАЛАЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о