Па дамоўленасці ветэранскіх спартыўных арганізацый Петрыкаўскага і Жыткавіцкага раёнаў у суботу, 16 лістапада, на базе спартыўнай залы ДЮСШ адбудзецца матчавая сустрэча па 5-ці відах спорту.
Ветэраны памераюцца сіламі ў шашках і шахматах, настольным тэнісе, більярдзе і дартсе. Састаў каманды ў кожнай дысцыпліне: мужчына і жанчына, за выключэннем більярда – тут вызначаць лепшага будуць толькі па 2 мужчыны ад каманды. Кожнаму ўдзельніку дазваляецца спрабаваць сябе ў 2-х відах праграмы.
Камандны вынік будзе падводзіцца па найменшай суме ачкоў (месцаў) па ўсіх дысцыплінах. Узрост удзельнікаў – 50+.
Матчавая таварыская сустрэча – своеасаблівая праява сяброўскіх сувязяў паміж спартсменамі нашых раёнаў. Пачатак турніру ў 10 гадзін.
Аляксей КАЮКАЛА,
старшыня пярвічнай арганізацыі БГА “Ветэраны ФКіС Петрыкаўскага раёна”.
Оставить комментарий