Працягваецца рабочы візіт у Петрыкаўскі раён інспектара па Гомельскай вобласці ўпраўлення рэгіянальнага развіцця апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Аляксандра Стукана. Інспектара па Гомельскай вобласці ўпраўлення рэгіянальнага развіцця апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь пазнаёміўся з дарожнай інфраструктурай райцэнтра. Аляксандра Анатольевіча цікавілі рамонтныя работы дарожнай сеткі, праведзеныя цягам апошняга года, наяўнасць парковачных месцаў на сацыяльна значных аб’ектах. Не абышоў увагай інспектар надзённае сезоннае пытанне добраўпарадкавання месцаў адпачынку на гарадскіх пляжах. Цікавіўся прынцыпам арганізацыі дарожнага руху праз паромную пераправу.

Асобнай кропкай у графіку візіту стала наведванне гарадскога парка і краязнаўчага музея. Галоўны захавальнік фондаў краязнаўчага музея Вераніка Сухадолава распавяла гісторыя заснавання і станаўлення мястэчка, яго шлях да статуса райцэнтра. Увазе наведвальнікаў былі прапанаваныя цікавыя экспанаты музея, большасць з якіх рарытэтныя і падараваныя мясцовымі жыхарамі

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о