З мэтай рэалізацыі мерапрыемстваў месячніка, а таксама ў рамках абвешчанай Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя акцыі “Разам за чыстую і зялёную Беларусь” раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў сумесна з мясцовымі органамі ўлады актывізавалі работу па выяўленні і ліквідацыі несанкцыянаваных звалак адходаў. Так, па стане на 1 лістапада выяўлены 72 звалкі смецця на тэрыторыі ляснога фонду, уздоўж аўтамабільных дарог, сельскагаспадарчых землях і тэрыторыях, прылягаючых да дачных кааператываў і садовых таварыстваў, вадаёмаў і месцаў адпачынку. З агульнай колькасці стыхійных сметнікаў 63 ужо ліквідаваны.
Пры выяўленні месцаў несанкцыянаванага размяшчэння адходаў інспектарамі прымаюцца меры па выяўленні асоб, якія ўчынілі гэтыя сметнікі, і прыцягненне іх да адказнасці. Для гэтага нярэдка ажыццяўляецца ўстаноўка сродкаў фотавідэафіксацыі. За несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 3 артыкула 16.44 Адміністрацыйнага кодэкса ў выглядзе штрафу: на фізічную асобу ў памеры да 30 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100 базавых велічынь, на юрыдычную асобу – да 1000 базавых велічынь. Акрамя гэтага, вінаватай асобе будзе неабходна кампенсаваць шкоду, учыненую навакольнаму асяроддзю.
Заклікаем усіх жыхароў Петрыкаўшчыны інфармаваць райінспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пра месцы несанкцыянаванага размяшчэння адходаў па нумарах тэлефонаў: 5-29-97, 5-21-22.
Ігар ЗЯНКЕВІЧ, начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Оставить комментарий