ПРАМАЯ МОВА: робім разам Беларусь прыгажэйшай

0
86

Святлана Сянько, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
– Добраўпарадкаванне займае важную ролю ў жыцці кожнага чалавека. Навакольнае асяроддзе ўплывае на ўспрыманні ў цэлым. Любы грамадзянін будзе адчуваць сябе камфортна ў прыгожым, чыстым населеным пункце, дзе шмат зялёных насаджэнняў, няма лядашчых пабудоў, несанкцыянаваных звалак і да таго падобнага.
Таму навядзенне парадку на зямлі было і застаецца справай кожнага. Усе мы павінны прымаць актыўны ўдзел у азеляненні населеных пунктаў, забеспячэнні парадку на ўласных падворках, падтрыманні ў належным стане знешняга выгляду будынкаў, збудаванняў. Толькі сумеснымі намаганнямі мясцовай улады і актыўнай грамадзянскай пазіцыі кожнага з нас можна зрабіць наш родны край: горад, вёску, вуліцу, двор – чыстымі, прыгожымі і камфортнымі для пражывання. Пагадзіцеся, не так ужо і складана прывесці ў парадак клумбу каля пад’езда або паправіць кветнік. І галоўнае, гэта павінна быць не ад выпадку да выпадку, а ўвесь час. Важна не толькі наводзіць чысціню, але і падтрымліваць парадак і захоўваць яго заўсёды. Бо тое, што робіш сам, шануеш і беражэш больш. Пасадзіў дрэва, усталяваў лаўку ў двары дома, выйшаў на суботнік – гэта ўсё ўклад у якасць нашага жыцця.
І радуе, што ў Петрыкаўскім раёне неабыякавыя грамадзяне датычныя да навядзення парадку на месцах: высаджваюць кветкавыя клумбы каля шматпавярховых дамоў у горадзе. Станоўчых прыкладаў нямала, калі сумесна грамадзяне, працоўныя калектывы добраўпарадкоўвалі грамадскія месцы, зоны адпачынку. Народныя выбраннікі разам з маладзёжным актывам уносілі свой уклад у добраўпарадкаванне памятных мясцін, каб зберагчы гістарычную спадчыну для будучых пакаленняў.
Хочацца верыць, што такія прыклады натхняць і іншых праявіць такую ​​ж адказнасць, бо кожны чалавек можа і павінен унесці пасільны ўклад у агульную справу навядзення парадку на зямлі.
Аб’яўлены Годам добраўпарадкавання 2025 год накіраваны на аб’яднанне ўсіх жыхароў краіны ў імкненні прыкласці намаганні, каб сталі прыгажэйшыя нашы населеныя пункты. Гэта выдатная нагода далучыць моладзь да навядзення парадку, успомніць пра свае карані, свой родны горад, вёску, вуліцу, бацькоўскі дом і ўнесці ўклад у добраўпарадкаванне роднай зямлі.
Толькі дзякуючы сумесным намаганням мясцовай улады і актыўнай грамадзянскай пазіцыі насельніцтва можна дабіцца вынікаў у стварэнні спрыяльнага асяроддзя для жыцця.
Заклікаю ўсіх жыхароў раёна разам паклапаціцца пра будучыню роднага краю!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о