ПРАМАЯ МОВА: Пагранічны стан

0
116

Наталля ХОДЗЬКА, старшыня раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь”

– Міграцыйны крызіс на беларуска-польскай граніцы справакаваны, ініцыяваны Польшчай. Па прашэсці апошніх гадоў гэта неаднаразова падмацоўвалася і падмацоўваецца чарговым выпадам нашых заходніх суседзяў.Калі мы адматаем гісторыю на некалькі гадоў таму, у часы, калі толькі пачынаўся так званы міграцыйны крызіс – доказаў таму атрымаем безліч. Так, менавіта ў гэты перыяд Еўрасаюз закончыў выдзяляць субсідыі для Польшчы, каб развіваць яе эканоміку, будаваць “польскі цуд” у Еўропе. Еўракамісія выставіла Польшчы шэраг праблем і заўваг – у частцы вугальнай галіны, у частцы гандлю, у частцы закрыцця асобных фермерскіх гаспадарак і іншых пытанняў. Лакаматывамі ў Еўропе ў той перыяд былі Францыя і Германія. Што робіць Польшча? Не хочаце даваць грошай, прад’явілі прэтэнзіі – мы цяпер вам створым умовы, калі вы будзеце вымушаны даць нам грошы. Нічога лепшага польскае кіраўніцтва не знайшло, як стварыць бар’еры на граніцы. У выніку менш тавараў пайшло ў Еўропу, гэта значыць у Францыю і Германію, стала разгортвацца інфармацыйная кампанія аб тым, што яны адзіны фарпост на граніцы паміж варожай Беларуссю і ўсёй Еўропай. Тым самым створаны ўмовы для аднаўлення фінансавання польскай эканомікі, выдзялення пэўных фінансавых сродкаў. Гэта было не што іншае, як павышэнне ўласнай значнасці шляхам стварэння праблем. Польшча прадэманстравала, што яна патрэбна Еўропе. Ёй зноў паабяцалі неабходныя сродкі. З ёй гатовы былі заключаць кантракты, развіваць яе армію і гэтак далей. Таму ўсе абвінавачанні, якія польскае кіраўніцтва ўкідвае супраць Рэспублікі Беларусь, – гэта нішто іншае, як адлюстраванне тых дзеянняў, якія яны рабілі самі. Гэты крызіс справакаваны Польшчай. Гэты крызіс ініцыяваны Польшчай. Ну а Беларусь, са свайго боку, па-ранейшаму гасцінна запрашае ўсіх тых, хто ідзе на нас са светлымі намерамі, хто разлічвае на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва і развіццё добрасуседскіх адносім.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о