Праграма правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

0
480

Праграма правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

3 ліпеня

9.00-10.00 – Урачыстая цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і воінскіх пахаванняў, помнікаў загінуўшым, ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.
9.00-12.00 – Раённая патрыятычная акцыя “Кветкі Вялікай Перамогі” з удзелам моладзі, грамадскіх аб’яднанняў.
Гарадская плошча
9.30-14.00 – Выстава рамеснікаў з правядзеннем майстар-класаў па народных промыслах і рамёствах з выставай-продажам сувеніраў.
09.00-14.00 – Выстава палявых кветак “Прыгажосць Палескага краю”.
9.00-20.00 – Выстава рэтрааўтамабіляў “Ад мінулага – ды сучаснага”.
10.00-10.30 – Тэатралізацыя “Беларусь – жыцця майго крыніца!” з удзелам творчых выканаўцаў і калектываў Петрыкаўскага раёна, выхаванцаў дзіцячых садоў і школ.
10.30-10.50 – Шэсце працоўных калектываў, ветэранаў, моладзі, грамадскіх арганізацый “Беларусь: вызваленне, памяць, незалежнасць”.
10.50-11.00 – Парад тэхнікі.
12.00-13.20 – Канцэртная праграма заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля “Чараўніцы”.
19.00-21.00 – Канцэртная праграма творчых калектываў устаноў адукацыі “Беларусь мая сінявокая”.
21.00-22.55 – Канцэртная праграма творчых выканаўцаў і калектываў Петрыкаўскага раёна «Са святам, Беларусь!».
22.55-23.00 – Акцыя “Праспяваем гімн разам!”.
23.00-23.05 – Святочны салют.
23.00-24.00 – Маладзёжная дыскатэка.
Пляцоўка каля райвыканкама
Інтэрактыўныя пляцоўкі з выступленнем спартсменаў-навучэнцаў аддзяленняў футбола, таэкванда і каратэ, “Асновы турыстычных навыкаў”.
Гарадскі парк
Выставачная экспазіцыя Петрыкаўскага краязнаўчага музея.
11.10-11.40 – Урачысты мітынг- ускладанне вянкоў, кветак да мемарыяльнага комплексу воінам-вызваліцелям прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вуліца К.Маркса
10.00-24.00 – Праца гандлёвых радоў.
10.00-20.00 – Дзіцячая спартыўна-забаўляльная пляцоўка (працуе спартыўнае мястэчка: батуты, турнікі, горкі, гульні, конкурсы, спаборніцтвы).
ФАК “Прыпяць” (стадыён)
15.00-17.00 – Таварыскі матч па футболе, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Кінатэатр “Беларусь”
11.00-21.00 – Прагляд савецкіх мастацкіх фільмаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о