Днямі Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько і прадстаўнікі раённага аб’яднання прафсаюзаў наведалі дзіцячае аддзяленне Петрыкаўскай раённай бальніцы з высакароднай місіяй: напярэдадні навучальнага года падтрымаць дзетак, якія знаходзяцца на лячэнні ў ЦРБ.
З пажаданнямі хуткага выздараўлення да маленькіх пацыентаў ЦРБ звярнулася Святлана Сянько:
– Я жадаю вам як мага хутчэй вярнуцца дадому, сустрэцца са сваімі сябрамі, а 1 верасня сесці за школьныя парты. Няхай новы навучальны год прынясе вам шмат прыемных падзей, падорыць новых сяброў і абавязкова будзе ўдалым ва ўсіх сэнсах. Не хварэйце, слухайцеся бацькоў і настаўнікаў, імкніцеся да новых адкрыццяў і ведаў.
Вольга Усціновіч-Насека, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, уручаючы салодкія пачастункі дзеткам, падзякавала медыкам за іх высакародную працу падтрымання і захавання здароўя насельніцтва раёна, пацыентам пажадала моцнага здароўя і яркіх сонечных дзён.
Галіна КАЗАК,
фота аўтара.
Оставить комментарий