Сёння на базе ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас” прававы прафсаюзны прыём правялі галоўны тэхнічны інспектар працы Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці “Белпрафмаш” Дзмітрый Уладзіміравіч Бедуноў, пракурор Петрыкаўскага раёна Андрэй Лявончык.

У час сустрэчы інспектар працы абмяркаваў з прысутнымі нормы, звязаныя з працоўным часам, з працай у выхадны дзень, працягласцю штотыднёвага бесперапыннага адпачынку.

Пракурор Петрыкаўскага раёна надаў увагу пытанням кіберзлачынстваў, распаўсюджванні парнаграфіі ў сацыяльных сетках, адказнасці бацькоў за дзеянні сваіх непаўналетніх дзяцей.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о