Для прадухілення трагедый на вадзе супрацоўнікі РАНС, ТВвод правялі рэйдавае мерапрыемства па акваторыі ракі Прыпяць у Петрыкаве. Да акцыі далучылася і карэспандэнт “Петрыкаўскіх навін”.

Прафілактыка трагедый на вадзе: рэйд на Прыпяці ў Петрыкаве
Мэтай выезду стала прафілактычная і тлумачальная работа па папярэджанні гібелі людзей на водах. Выратавальнікі сустрэліся з рыбакамі, адпачываючымі, работнікамі паромнай пераправы. Галоўны пасыл для рыбакоў – наяўнасць выратавальнай камізэлькі і належны тэхнічны стан плаў сродкаў, належнае рыбалоўнае прыстасаванне для лоўлі рыбы з берага; для адпачываючых – купанне ў дазволеных месцах, суправаджэнне дарослымі на адпачынак сваіх дзяцей.

Прафілактыка трагедый на вадзе: рэйд на Прыпяці ў Петрыкаве
– Падобныя рэйды будуць праводзіцца рэгулярна. У ходзе іх выратавальнікі нагадваюць аматарам актыўнага адпачынку пра небяспеку, якую нясе вада. З мэтай інфармацыйнай падтрымкі наведвальнікам рэчкі былі раздадзены буклеты. Хочацца нагадаць усім землякам: пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі – тэлефануйце па нумарах тэлефонаў101 ці 112,– адзначыў інспектар прапаганды Петрыкаўскага РАНС Сяргей Шамра.

Прафілактыка трагедый на вадзе: рэйд на Прыпяці ў Петрыкаве
Старшыня раённай арганізацыі ТВВод Аляксандр Трухановіч асаблівую ўвагу пры тлумачальнай рабоце надаў інфармацыі пра месцы, забароненыя для купання, правілах наведвання рэк, сажалак, азёр. Дарослым нагадвадася: дзеці, не маючы належнага навыку плавання і нагляду дарослых, могуць патрапіць у непрадказальную сітуацыю. Плынь ракі, глыбіня, расліннасць могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку.

Прафілактыка трагедый на вадзе: рэйд на Прыпяці ў Петрыкаве Прафілактыка трагедый на вадзе: рэйд на Прыпяці ў Петрыкаве Прафілактыка трагедый на вадзе: рэйд на Прыпяці ў Петрыкаве Прафілактыка трагедый на вадзе: рэйд на Прыпяці ў Петрыкаве

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о