Прафілактыка негатыўных з’яў у маладзёжным асяроддзі

0
110

Сёння ва ўстанове адукацыі «Петрыкаўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №1 лёгкай прамысловасці» прайшла дыялогавая пляцоўка ў фармаце адкрытага мікрафона на тэму «Прафілактыка негатыўных з’яў у маладзёжным асяроддзі».

На мерапрыемстве прысутнічалі: Наталля Ходзька, намеснік старшыні Петрыкаўскага райвыканкама;  Алег Мінаў, намеснік пракурора Петрыкаўскага раёна; Вадзім Шыбут, суддзя суда Петрыкаўскага раёна,Вольга Усціновіч-Насека, намеснік  старшыні камісіі па справах непаўналетніх; Алена Панасейка, памочнік пракурора Петрыкаўскага раёна.

Фармат адкрытага мікрафона дазволіў выхаванкам установы выступіць з пытаннямі, падзяліцца сваім меркаваннем і атрымаць прамыя адказы ад спікераў. Дзяўчаты цікавіліся прававымі аспектамі сваёй сацыяльнай адаптацыі, магчымасцямі працаўладкавання пасля выпуску, мерамі прафілактыкі правапарушэнняў і шляхамі асобаснага росту.

Спікеры расказалі аб механізмах дзяржаўнай падтрымкі непаўналетніх, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, аб ролі сям’і, педагогаў і грамадства ў фарміраванні ўстойлівай жыццёвай пазіцыі. Адмысловая ўвага была нададзена важнасці выбару, адказнасці за свае ўчынкі і магчымасцях рэабілітацыі і сацыяльнай інтэграцыі.

Пасля завяршэння дыялогу, карыстаючыся выпадкам, Наталля Ходзька, старшыня Петрыкаўскага раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь», уручыла выхаванкам салодкія падарункі,павіншаваўшы дзяўчынак з новым навучальным годам.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о