Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер правёў сустрэчу з калектывам Курыціцкай сярэдняй школы. Асноўная тэма, вынесеная на абмеркаванне: “Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці”.
Кіраўнік дэпутацкага корпусу Петрыкаўшчыны падзяліўся інфармацыяй пра кібератакі на інфармацыйную структуру. Было адзначана, што дадзеныя дзеянні ператварыліся ў адну са стратэгічных пагроз нацыянальнай, эканамічнай і грамадскай бяспекі любой краіны.
Па выніках даследавання, праведзенага ў мінулым годзе, Беларусь знаходзіцца на 3-м месцы ў рэйтынгу краін СНД, якія часцей за ўсё падвяргаюцца кібератакам. Па ўзроўні кібербяспекі краіна заняла 70-е месца са 166 краін.
У Беларусі прыняты шэраг сістэмных мер у барацьбе з кіберпагрозамі. Прыняты Указ Прэзідэнта РБ “Аб кібербяспецы”, Закон “Аб абароне персанальных дадзеных”, арганізацыі і прадпрыемствы інвестуюць у кібербяспеку і навучанне супрацоўнікаў. Дакладчык адзначыў, што на індывідуальным узроўні патрабуецца павышэнне лічбавай граматнасці насельніцтва, выкананне элементарных правілаў лічбавай гігіены.
Самая масавая катэгорыя кібер-злачыннасці – фішынг і махлярства з банкаўскімі картамі. Махляры актыўна выкарыстоўваюць і такі метад фішынгу, пры якім канфідэнцыйныя дадзеныя беларускіх грамадзян здабываюцца зламыснікамі праз тэлефонныя званкі. Расце колькасць выпадкаў махлярства з выкарыстаннем галасавых паведамленняў нібыта ад калег, сяброў і сваякоў, як правіла, з просьбай пра тэрміновы грашовы перавод.
“Супрацоўнікі банкаў і праваахоўных органаў не тэлефануюць праз мэсэнджары з выкарыстаннем відэасувязі. Пры здзяйсненні грашовага пераводу пад уплывам махляроў неабходна неадкладна звярнуцца ў органы ўнутраных спраў для захавання грашовых сродкаў”
Старшыня райсавета адзначыў, што за апошні час у рэспубліцы ўдалося агульнымі намаганнямі пераламіць тэндэнцыю росту колькасці кіберзлачынстваў, аднак абсалютную абарону ад кібератак не гарантуе ніводная сістэма абароны. Каб знізіць рызыкі, кожны беларус павінен праяўляць пільнасць і ўважлівасць, прытрымлівацца рэкамендацый спецыялістаў.
Па тэме сустрэчы выступалі педагогі установы адукацыі, якія спыніліся на бяспецы дзяцей у інтэрнэце. Адзначалася, што у сям’і неабходна выбудоўваць даверлівыя адносіны з дзіцям. Непаўналетнія не павінны шукаць разумення ў незнаёмцаў праз інтэрнэт, а быць упэўненымі, што могуць расказаць пра хвалюючыя іх пытанні бацькам. Важна дамовіцца і ўсталяваць дакладныя правілы: якія сайты можна наведваць, колькі часу праводзіць анлайн, якія прыкладанні можна выкарыстоўваць.
Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.






Оставить комментарий