Праект «ПН»: «Петрыкаўшчына памятае. Памятае кожнага»

0
32

Праект «ПН»: «Петрыкаўшчына памятае. Памятае кожнага»Уладзімір Фёдаравіч МІЦУРА да вайны працаваў настаўнікам пачатковых класаў. З першых дзён вайны быў прызваны ў Чырвоную Армію. Упершыню мы сустрэліся з ім на ўлонні прыроды, дзе ён з кніжкай у руках пасвіў сваіх коз. Тады я і пачуў франтавыя ўспаміны земляка. Адзін з іх урэзаўся ў памяць на ўсё жыццё.
Бой пад Сталінградам быў страшным відовішчам. Ударная нямецкая групоўка імкнулася на выручку свайму войску. Рускія салдаты нават не паспелі акапацца, як паказаліся нямецкія танкі. Ім насустрач рушылі нашы баявыя машыны. Тры дні ішоў бесперапынны бой. Стралялі “лоб у лоб”, ціснулі, разбуралі, побач узрываліся міны. І ўсё ж рускія салдаты перамаглі. Фашысты пачалі адыходзіць з вялікімі стратамі. Уладзімір Фёдаравіч лічыў, што тое што ён тады выжыў – цуд.
Затым яго полк удзельнічаў у вызваленні Геленджыка, што стаіць на беразе Чорнага мора. Тут ён атрымаў раненне ў правую руку. У шпіталі праляжаў чатыры дні, а потым зноў на фронт, дзе сустрэўся з землякамі Палескай вобласці. У пачатку 1944 года лёс занёс земляка на палескую зямлю – Пінскія балоты.

На Беларускай зямлі і сустрэў Перамогу.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о