Праект «ПН»: «Петрыкаўшчына памятае. Памятае кожнага»

0
32

Праект «ПН»: «Петрыкаўшчына памятае. Памятае кожнага»Аляксей Дзям’янавіч Несцярчук з першых дзён вайны быў прызваны ў Чырвоную Армію. Прырода шчодра надзяліла яго моцнай фізічнай сілай, працавітасцю. У Азербайджане за кароткі тэрмін ён авалодаў ваенным майстэрствам і стаў мінёрам. Байцом, які памыліцца можа толькі адзін раз. Запомніліся яго ўспаміны пра барацьбу пад Львовам. Тры дні ішоў бесперапынны бой. Танкі рухаліся з аднаго і другога боку. Пасля страшнага бою вораг змушаны быў адступіць, але ўсё поле было замініравана. Аддзяленне з сямі чалавек працавала дзень і ноч. Пасля размініравання ў жывых засталося толькі трое байцоў. Франтавік ваяваў і на Першым Украінскім фронце, дайшоў да Чэхаславакіі, дзе і сустрэў Дзень Перамогі.
Узнагароджаны ордэнам “Айчыннай вайны”, адзначаны за мужнасць.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о