Праект «ПН»: «Петрыкаўшчына памятае. Памятае кожнага»

0
43

Праект «ПН»: «Петрыкаўшчына памятае. Памятае кожнага»Нарадзіўся Якаў Макаравіч Лабкоў у вёсцы Селішча Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння школы атрымаў адукацыю ветэрынара. У 1939 годзе быў прызваны на тэрміновую службу, а потым адважна ваяваў на фронце. У пачатку 1944 года ён апынуўся на Петрыкаўшчыне, дзе і сустрэў Дзень Перамогі. Узнагароджаны ордэнамі “Знак пашаны”, “Айчыннай вайны II ступені”, медалём “За перамогу над Германіяй”.
Паколькі ветурачоў было вельмі мала, пачаў пацаваць па спецыяльнасці ў некалькіх гаспадарках. У Конкавічах ажаніўся на ўдаве і пусціў корні ў населеным пункце.
“Майму сэрцу вельмі мілая вёска Конкавічы, яе прыгожая прырода ідобразычлівыя людзі”, – заўсёды казаў Якаў Макаравіч.
Мужчына ішоў насустрач людзям: працаваў не толькі ў калгасе, але і дапамагаў пры неабходнасці землякам у асабістых гаспадарках. Узгадваецца такі выпадак: у маёй рагулі быў цяжкі расцел і прыйшлося звярнуцца да ветурача. Позна ўвечары прыйшоў да яго. Ён сабраў усе неабходныя інструменты. Тут выйшла жонка і спытала: “А куды ты, Яша, на ноч гледзячы пойдзеш?”. “ Дапамога трэба”, – толькі і сказаў урач. Такі вось быў чалавек Якаў Макаравіч Лабкоў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о