Прадаставіць за 5 каляндарных дзён

0
755

З наступнага года змяняюцца ўмовы прадастаўлення звестак у ФСАН для грамадзян, якія выконваюць работы па грамадзянска-прававых дагаворах, і наймальнікаў. Якія нюансы?
На пытанне адказвае Святлана Ананьева, начальнік Петрыкаўскага раённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення ФСАН:

– 1 студзеня 2025 года па грамадзянам, якія выконваюць работу на аснове грамадзянска-прававых дагавораў, наймальнікі павінны прадастаўляць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва звесткі пра такія дагаворы (форму ПУ-3 “Індывідуальныя звесткі”) не пазней за пяць каляндарных дзён з дня заключэння ГПД, а зноў створаныя суб’екты гаспадарання – не пазней за 15 каляндарных дзён з дня дзяржаўнай рэгістрацыі. У формах ПУ-3 будзе ўказвацца адразу і наперад увесь указаны ў дагаворы перыяд дзеяння. Па заканчэнні квартала на працягу месяца, наступнага за справаздачным карталам, павінны прадастаўляцца звесткі пра налічэнне ўзнагароджанняў па ГПД з указаннем перыяду, за які выплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы.
Новаўвядзенне абумоўлена ўступленнем з 1 ліпеня гэтага года новага парадку назначэння грашовых дапамог па часовай непрацаздольнасці, па цяжарнасці і родах. Яно дазволіць органам Фонду распараджацца неабходнай інфармацыяй пра ўвесь перыяд дзеяння дагавору адразу пасля яго заключэння і забяспечваць пацвярджэнне права асоб, якія працуюць па дагаворы, на вызначаныя грашовыя дапамогі.
Акрамя таго, інфармацыя пра працоўную дзейнасць у індывідуальных асабовых рахунках, адкрытых асобам, якія працуюць, у сістэме персаніфікаванага ўліку, якая цікавіць грамадзян і якую можна атрымаць у органах Фонду, у тым ліку праз мабільную праграму “ФСАН”, будзе больш поўнай і актуальнай.

Падрыхтавала А.КІСЕЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о