Жыхары Петрыкаўшчыны не перастаюць звяртацца ў рэдакцыю “Петрыкаўскіх навін” з просьбай аказаць дапамогу ў вырашэнні праблемных пытанняў, звязаных з жыццядзейнасцю насельніцтва. Супрацоўнікі газеты ўдзячныя за давер землякам і ў сваю чаргу робяць усё магчымае у садзейнічанні вырашэння такіх момантаў.
На гэты раз да нас звярнуліся жыхары райцэнтра, пражываючыя па вуліцы Ленінскай, што ў раёне Белкі. З вясны чакаюць яны аднаўлення або замены дарожнага люку, што праваліўся ў зямлю. Сітуацыя нясе навакольным пагрозу траўміравання. Каля аварыйнага люку ўтварылася ямка і праглядаецца падземная пустэча. Немалаважным з’яўляецца тое, што гэты ўчастак размешчаны ў ажыўленым месцы побач з дарогай. Са слоў землякоў, ні адзін раз дарослым даводзілася праганяць дзяцей ад небяспечнага месца, нягледзячы на тое, што яно пазначана.
Просім адказныя службы звярнуць увагу на агучаную праблему. А супрацоўнікі “ПН”, у рамках Указа № 630, будуць трымаць пытанне на кантролі.
Святлана СОБАЛЕВА.
Фота аўтара.
Оставить комментарий