Указам Прэзідэнта ад 11 сакавіка № 104 унесены змены ва Указ №542 ад 28 жніўня 2006 года “Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва” і зацверджанае ім Палажэнне аб парадку накіравання насельніцтва на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне. З 1 мая змяненні пачнуць дзейнічаць. За тлумачэннем заканадаўчых навацый мы звярнуліся да вядучага спецыяліста па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Петрыкаўскім раёне Валянціны МІЦКЕВІЧ.
Па інфармацыі суразмоўцы, скарэкціраваны пералік асоб, якія маюць права на бясплатную пуцёўку ў санаторый 1 раз у 2 гады: з’явілася новая катэгорыя грамадзян, а некаторыя катэгорыі пашыраны і ўдакладнены.
Так, новай катэгорыяй ільготнікаў, якія з 1 мая могуць скарыстацца правам на атрыманне бясплатнай пуцёўкі, з’яўляюцца былыя вязні, у тым ліку непаўналетнія, фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета, а таксама былыя непаўналетнія вязні іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаныя фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны. Таксама гэтым правам могуць скарыстацца непрацуючыя грамадзяне з ліку ваеннаслужачых, грамадзяне, якія праходзілі альтэрнатыўную службу, асобы кіруючага ці радавога саставу, звольненыя са службы па хваробе са зняццем з воінскага ўліку.
Як паведаміла вядучы спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Петрыкаўскім раёне, гэтай ільготай могуць скарыстацца непрацуючыя ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяжаў з ліку: ваеннаслужачых, у тым ліку звольненых у запас, ваеннаабавязаных, якія прызываліся на ваенныя зборы, асоб кіраўнічага і радавога саставу органаў унутраных спраў і органаў дзяржаўнай бяспекі, работнікаў пазначаных органаў, якія накіроўваліся ў Афганістан ці іншыя дзяржавы альбо праходзілі службу ва Узброеных Сілах СССР на тэрыторыі саюзных рэспублік і якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананні службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах; ваеннаслужачыя аўтамабільных батальёнаў, якія дастаўлялі грузы ў перыяд баявых дзеянняў у Афганістане; ваеннаслужачыя лётнага саставу, якія здзяйснялі вылеты на баявыя заданні ў Афганістан з тэрыторыі СССР.
– Права на бясплатную пуцёўку раз у два гады маюць і непрацуючыя пенсіянеры з ліку бацькоў ці суджэнцаў, якія не пабраліся паўторным шлюбам, ваеннаслужачых, асоб кіруючага і радавога саставу органаў унутраных спраў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі ці памерлі з-за раненняў, кантузіі ці хваробы, што атрымалі ў перыяд баявых дзеянняў у гады Вялікай Айчыннай вайны, пры выкананні воінскага ці службовага абавязку ў Афганістане ці іншых дзяржавах або на тэрыторыі саюзных рэспублік, дзе вяліся баявыя дзеянні, акрамя выпадкаў, калі смерць наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў па прычыне алкагольнага ап’янення ці стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў ці самагубства, калі яно не было выклікана хваробным станам ці давядзеннем да самагубства.
А таксама бацькі і суджэнцы вайскоўцаў, якія загінулі ці памерлі ад раненняў, кантузій, атрыманых пры абароне Айчыны ці выкананні іншых абавязкаў вайсковай службы або захворвання, непасрэдна звязанага са спецыфікай нясення ваеннай службы, па пераліку захворванняў, вызначаных Урадам Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў, аналагічных прывыдзеным у папярэднім абзацы, – патлумачыла Валянціна Міцкевіч.
Гэтым правам надзелены і інваліды І і ІІ груп. Выключэнне – непрацуючыя грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі промневую хваробу, інваліды І і ІІ групы ў выніку наступстваў катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый, якія маюць права на бясплатную пуцёўку без прывязкі да тэрміну яе атрымання.
У час размовы вядучы спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні акцэнтавала ўвагу на тым, што ёсць новаўвядзенні і па пуцёўках для дарослых, якія суправаджаюць дзяцей. Так, згодна Палажэння, пуцёўкі за сродкі бюджэту выдаюцца аднаму з непрацуючых бацькоў, які накіроўваецца на сумеснае санаторна-курортнае лячэнне ў санаторыі з дзіцям, за выключэннем бацькоў, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім трохгадовага ўзросту.
У Палажэнні пашыраны і канкрэтызаваны нормы аб суправаджэнні дзіцяці ў санаторый не бацькамі, а іншай асобай. Па заяве аднаго з бацькоў аплачаная ім пуцёўка на сумеснае з дзіцям санаторна-курортнае лячэнне ці аздараўленне можа быць выда-дзена іншай асобе, якая мае права на санаторна-курортнае лячэнне ці аздараўленне. Пры гэтым трэцяя асоба атрымлівае пуцёўку па месцы яе выдзялення на падставе прадастаўленых ім пісьмовай заявы і медыцынскай спраўкі пра стан здароўя, да таго ж, адзін з бацькоў, што аплаціў пуцёўку, і трэцяя асоба, якая яе атрымала, лічацца рэалізаваўшымі сваё права на санаторна-курортнае лячэнне ці аздараўленне.
– Акрамя разгледжаных змен, у Палажэнні аптымізаваны пералік дакументаў, якія неабходна прадставіць пры звароце за пуцёўкай для дзяцей, – з яго выключаны некаторыя даведкі аб выдзяленні пуцёўкі на дзяцей на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў бягучым годзе, – дадала ў завяршэнні размовы Валянціна Міцкевіч.
Запісала Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий