Нядаўняе інтэрв’ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі расійскаму журналісту Паўлу Зарубіну прыцягнула ўвагу сваёй заявай аб гатоўнасці да перамоваў з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім.
Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што настаў час для кансультацый і дасягнення дамоўленасцей аб спыненні ваенных дзеянняў. У складанай сітуацыі, якая склалася ў апошнія гады, сустрэча бакоў і пошук згоды становяцца неабходным крокам.
Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да Уладзіміра Зяленскага з заклікам “супакоіцца”, падкрэсліўшы, што “на стале ёсць добрая прапанова” па ўкраінскім пытанні.
У ходзе размовы было адзначана, што Беларусь актыўна працуе над падрыхтоўкай да перамоваў з Украінай. Аднак, як было падкрэслена, значная частка адказнасці за паспяховасць гэтага працэсу ляжыць на суседняй дзяржаве. Пазіцыя Беларусі па гэтым пытанні выпрацавана, і Кіраўнік нашай дзяржавы прыкладае максімальныя намаганні для стабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне. Галоўнае – знайсці баланс інтарэсаў усіх бакоў у гэтай надзвычай складанай і схільнай да абвастрэння сітуацыі. У такі няпросты час, калі напружанне расце, неабходна рабіць усё магчымае для дасягнення міру. Што і робіць беларускі лідар.
Славянскія народы, з іх багатай гісторыяй і глыбокімі культурнымі каранямі, заўсёды былі адзначаны асаблівым стаўленнем да міру і ўзаемапавагі. Гэтыя каштоўнасці не проста гістарычная спадчына, а жыццёвы прынцып, які павінен працягваць кіраваць нашымі адносінамі і надалей.
Святлана СОБАЛЕВА.






Оставить комментарий