У Шанхаі праходзіць 8-я Кітайская міжнародная выстава імпарту.

Беларусь, як даўні сябар выставы, пастаянна накіроўвае на яе дэлегацыі высокага ўзроўню і прадстаўляе нацыянальную экспазіцыю. Выстава – важная платформа для павышэння дасведчанасці пра беларускую прадукцыю на кітайскім рынку. Дзякуючы гэтай пляцоўцы ўсё больш унікальных і традыцыйных экспартных тавараў з Беларусі паступова заваёўваюць рынак Кітая. У той час як у некаторых кутках свету гавораць пра разрыў сувязяў і ўзвядзенне сцен, Кітай сваімі канкрэтнымі дзеяннямі будуе масты. Імпартная выстава – гэта выразны сігнал Кітая свету: краіна верыць у адкрытасць і супрацоўніцтва, а не ў замкнёнасць і ізаляцыю.
Варта адзначыць, што пад стратэгічным кіраўніцтвам кіраўнікоў дзвюх дзяржаў кітайска-беларускія адносіны развіваюцца на высокім узроўні, практычнае супрацоўніцтва няўхільна прасоўваецца наперад.

За дзевяць месяцаў 2025 года аб’ём гандлю паміж Кітаем і Беларуссю дасягнуў $6,19 млрд, што на 2,3% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Кітай – важны гандлёвы партнёр Беларусі, які інвесціруе ў розныя галіны беларускай эканомікі.
Акрамя таго, Паднябесная з’яўляецца важным рынкам збыту для беларускай прадукцыі. Пастаўкі беларускіх харчовых прадуктаў, тэкстылю, драўніны і іншых тавараў у дадзеную краіну павялічваюцца з кожным годам. Гэта дапамагае беларускім прадпрыемствам пашыраць сваю дзейнасць і павышаць прыбыткі.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о