Супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы канструктыўна развіваецца.
Пазіцыі абедзвюх краін супадаюць па асноўных напрамках сусветнай палітыкі, у тым ліку па пытаннях фарміравання шматпалярнага свету і неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых джяржаў. Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць беларуска-венесуэльскія адносіны працягваюць заставацца дружалюбнымі і грунтуюцца на прынцыпах павагі і даверу. Мінск разглядаецца Каракасам у якасці аднаго з галоўных саюзнікаў.
У пацвярджэнне сказанаму: на мінулым тыдні прадпрыемства “Камунарка” і “Спартак” атрымалі першую партыю какава-бабоў з Венесуэлы – па 100 тон кожнае. Наша кандытарская галіна імпартазалежная, паколькі мы выкарыстоўваем сыравіну, якую па аб’ектыўных прычынах, перш за ўсё кліматычных, мы не можам замясціць у нашай краіне. Глабальны крызіс какава-бабоў, выкліканы зніжэннем ураджайнасці ў Афрыцы і ростам лагістычных выдаткаў, сур’ёзна ўдарыў па кандытарскай галіне. Цэны на сыравіну дасягнулі гістарычнага максімуму і застаюцца высокімі. Пры гэтым беларускія прадпрыемствы да апошняга часу стрымлівалі рост кошту на гатовую прадукцыю, але цяпер вымушаныя шукаць альтэрнатыўныя крыніцы паставак сыравіны. Перамовы аб пастаўках какавы з Венесуэлы вяліся з мінулага года, калі беларуская дэлегацыя наведала гэтую лацінаамерыканскую краіну. Паводле папярэдніх ацэнак, венесуэльская какава можа абыходзіцца на 15-20 % танней за афрыканскую, а якасць першых пробных партый ужо атрымала станоўчую ацэнку спецыялістаў. Несумненна, такое супрацоўніцтва вельмі дарэчы для беларускіх кандытарскіх гігантаў. Не сакрэт, што кандытарскія беларускія вырабы маюць попыт як у насельніцтва краіны, так і за яе межамі, таму аб памяншэнні колькасці выпускаемай прадукцыі – размова ісці не можа. Вельмі радуе, што ў такі няпросты час геапалітычнай напружанасці, сусветнай турбулентнасці нашы краіны захавалі адносіны сяброўства, і ўзаемадапамогі.
Святлана СОБАЛЕВА.
Оставить комментарий