У свеце спартыўных навін з’явілася знакавая падзея.

Бюро Міжнароднай федэрацыі коннага спорту прыняло рашэнне, якое дазваляе правядзенне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь міжнародных спаборніцтваў пад эгідай арганізацыі.

У лютым 2022 года FEI прыняла рашэнне аб забароне прадстаўнікам Беларусі і РФ удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Таксама былі адменены ўсе турніры на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

Падзея адкрывае новыя магчымасці для беларускіх спартсменаў, трэнераў і арганізатараў, а таксама спрыяе папулярызацыі коннага спорту як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне. Пастанова ўключае некалькі ключавых момантаў. У прыватнасці, працэдура прысваення нейтральнага статусу будзе значна спрошчана, выключаючы неабходнасць дадатковых праверак. Акрамя таго, усе міжнародныя афіцыйныя асобы FEI з Беларусі змогуць выконваць свае абавязкі на любых міжнародных турнірах у нейтральным статусе. Для іх адмяняецца патрабаванне праходзіць ацэнку дзейнасці на спаборніцтвах для захавання свайго статусу.Такія сур’ёзныя змены сталі вынікам працяглай і цеснай працы Беларускай федэрацыі коннага спорту з FEI, а таксама звароту ў Міжнародны алімпійскі камітэт пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Усё гэта сведчыць аб прызнанні беларускай спартыўнай інфраструктуры, узроўню падрыхтоўкі нашых спартсменаў і адпаведнасці стандартам бяспекі і арганізацыі міжнародных мерапрыемстваў.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о