З 10 па 20 лістапада Дэпартамент па энэргаэфектыўнасці праводзіць акцыю “Беларусь – энэргаэфектыўная краіна”.

Дадзеная падзея стала нагодай для разважанняў наконт эфектыўнасці энергетычнай палітыкі нашай і суседніх краін. Выбраўшы самастойны шлях развіцця, Беларусь і яе бліжэйшыя суседзі абралі ў тым ліку і свой напрамак у плане энергетычнай палітыкі (чытайце “бяспекі”).
Наша краіна пайшла шляхам набыцця энергетычнай самастойнасці. Кіраўніцтва суседніх прыбалтыйскіх краін – інтэграцыю ў еўрапейскую энергетычную сістэму. Вынікам спланаванай энергетычнай палітыкі для Беларусі стала будаўніцтва і адкрыцце ў 2020 годзе Астравецкай АЭС.

“Запуск сваёй атамнай станцыі дазволіў “цалкам адмовіцца ад імпарту электраэнергіі, знізіць залежнасць ад прыроднага газу і зэканоміць бюджэтныя сродкі”, – адзначыў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай вынікам работы БелАЭС за пяцігодку.

Таксама кіраўнік дзяржавы вызначыў пэрспектывы развіцця атамнай эканомікі на бліжэйшы час, а менавіта – далейшае развіццё Астравецкай АЭС, будаўніцтва трэцяга энергаблока станцыі, работа па выбару пляцовак для развіцця дадатковых магутнасцей.
А што ж нашы бліжэйшыя суседзі? У бягучым годзе Літва, Латвія і Эстонія канчаткова і афіцыйна выйшлі з БРЭЛЛ электрычнае кола энэргетычных сістэм пяці краін – Беларусі, Расіі, Эстоніі, Латвіі і Літвы і далучыліся да еўрапейскай сістэмы электрычных сетак. Кіраўніцтва Прыбалтыкі пляскаюць у далоні свайму “самастойнаму рашэнню” ўвайсці ў еўрапейскую сістэму энергазабеспячэння. А насельніцтва Прыбалтыкі кінулася скупляць свечкі, цёплыя рэчы і коўдры. Калі ласка, у свабодную, уладкаваную, цывілізаваную, але такую дарагую Еўропу, паважаныя суседзі!
Сістэма – гэта, канечне, добра, але выйшаўшы з энергетычнай залежнасці ад Расіі, Латвія, Эстонія і Літва трапляюць не ў залежнасць, а ў кабалу ад еўрапейскай супольнасці. І кошт не танны – павышэнне ў разы тарыфаў на электраэнергію для насельніцтва, закрыццё прадпрыемстваў і дадатковыя грашовыя выдаткі на мадэрнізацыю і адаптацыю энэргасістэмы.
А дзе ж свае энергетычныя рэсурсы, спадары?! Згубілі ў пагоні за прыгожым жыццём у Еўропе!

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о