Сёння на гарадскім пляжы № 1 праходзяць раённыя спаборніцтвы сярод прыхільнікаў пляжнага валейбола.
На мерапрыемства заявіліся каманда Петрыкаўскай ЦРБ, сямейныя пары, моладзь.
Сонечнае надвор’е і рашучасць удзельнікаў — час, на пясчанай пляцоўцы Прыпяці, абяцае быць цікавым.
Пляжны валейбол папулярны ва ўсім свеце від спорту.
Ён спалучае ў сабе дынаміку, відовішчнасць і магчымасць спаборнічаць на пляжах, што робіць яго прывабным як для аматараў спорта, так і для гледачоў.
Атрымліваюць задавальненне ад сённяшняй гульні на гарадскім пляжы і нашы землякі, а мноства гульнявых сітуацый ствараюць цікавасць і спартыўныя інтрыгі для прысутных.
Оставить комментарий