Пляжны сезон хутка завершыцца. Няўстойлівае надвор’е сёлета не дазволіла ў поўнай меры атрымаць асалоду ад адпачынку на беразе Прыпяці. Другі гарадскі пляж з-за высокага ўзроўню вады ўвогуле большую частку купальнага сезона быў закрыты для наведвальнікаў. Ды і адпачынак на першым быў не настолькі камфортны, як хацелася б адпачываючым землякам. Асноўных прычын гэтаму некалькі. Першая, якая пасля даручэння старшыні райвыканкама Аляксандра Верамеева цягам сезону была вырашана, – занадта вузкая тэрыторыя пляжа і дно, якое мела патрэбу ў чыстцы і паглыбленні.

Другая – хмызняковая пустазельная расліннасць, якая імкнецца “захапіць” пляж. Канешне, яе тэрмінова ўжо цяпер неабходна выдаліць і такім чынам падоўжыць тэрыторыю пляжа. Туды ж лагічна будзе перанесці спартыўныя пляцоўкі для актыўнага адпачынку – валейбольную і міні-футбольную, каб не перашкаджаць адпачываючым з дзеткамі і не ствараць траўманебяспечныя моманты.
На апаратнай нарадзе кіраўнік раёна даў даручэнне адказным і зацікаўленым службам ухіліць дадзены недахоп, каб адпачынак на гарадскім пляжы землякам і гасцям райцэнтра прыносіў толькі станоўчыя эмоцыі і прыемныя ўспаміны.
“Раёнка” будзе трымаць вырашэнне акрэсленай праблемы на кантролі.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о