Пляцоўка для захоўвання драўнянай шчапы, якая выкарыстоўваецца ў якасці матэрыялу для работы кацельні ў ваенным гарадку, ператварылася ў “гадавальнік” для вырошчвання акацый.
Зразумела, што параўнанне ўжыта з пэўнай доляю іроніі – ніхто хмызняковую расліннасць тут наўмысна не вырошчвае. Аднак, дзіўнае ўсё ж адбылося пераўвасабленне з пляцоўкай, нічога не скажаш. Пры гэтым, і выглядае яна даволі “сумна”: агароджа па перыметры часткова парушана, на тэрыторыі буяе акацыя. Тое, што так не павінна быць, сумненняў не выклікае. Але вось пытанне: куды глядзяць адказныя асобы, калі на падведамаснай тэрыторыі адбываецца такое? Спадзяемся, наш артыкул стане штуршком да прывядзення ў парадак згаданага аб’екта.
В. МІКАЛАЕВА, фота аўтара.
Оставить комментарий