Першым пунктам у працоўным графіку парламентарыя стала сустрэча з працоўным калектывам Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Асноўная тэма сустрэчы – вынікі другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Святлана Уладзіміраўна адзначыла: сесія праходзіла ў перыяд найважнейшых падзей для нашай краіны. Вынікі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі наглядна паказалі ўсяму свету сталасць беларускага грамадства. Наш народ цалкам падтрымаў курс кіраўніка дзяржавы на мір, эканамічны рост і сацыяльную справядлівасць, народнае адзінства і захаванне традыцыйных духоўных каштоўнасцей. Гэты грамадскі запыт і вызначыў у канчатковым выніку заканадаўчыя і міжнародныя прыярытэты другой сесіі, працу дэпутатаў у выбарчых акругах. Прынята 67 законапраектаў, дзейнасць якіх накіравана на стабільнае і якаснае жыццё насельніцтва.
Оставить комментарий