Навучэнцы 8 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Петрыкава” прынялі ўдзел у прыродаахоўнай акцыі “Беларусь сінявокая”.
Дзяўчынкі і хлопчыкі разам з прадстаўнікамі гарадскіх структур горада навялі парадак на прылеглай тэрыторыі пляжу № 1 горада Петрыкава – гэта адно з любімых месцаў адпачынку і рыбалкі жыхароў і гасцей Петрыкава.
Падчас акцыі ўдзельнікі праявілі не толькі працавітасць, але і клопат аб прыродзе. Установа адукацыі пастаянна імкнецца разнастаіць сваю работу ў рамках рэалізацыі праекта “Зялёныя школы”.
Дзякуем за аказаную дапамогу і падтрымку кіраўніцтва Петрыкаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама кіраўніцтва Петрыкаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Наталля Шарнацкая, намеснік дырэктара ДУА “Сярэдняя школа № 2
г. Петрыкава”.
Оставить комментарий