За парты ў Брынеўскай сярэдняй школе сёння сядуць 47 навучэнцаў, 4 з іх — першакласнікі.

Першы званок прагучаў у Брынёве

З пачаткам новага навучальнага года хлопчыкаў і дзяўчынак, іх педагогаў і бацькоў прыехаў павіншаваць старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў:

Першы званок прагучаў у Брынёве

— Віншую з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
Хочацца пажадаць усім, хто сёння сядзе за парту, не марнаваць час дарма, выкарыстоўваць любую магчымасць для атрымання ведаў, не дазваляць ляноты і стомленасці пагасіць агеньчык дапытлівасці.
Стаўце перад сабой новыя мэты і абавязкова дасягайце іх!

Першы званок прагучаў у БрынёвеПершы званок прагучаў у БрынёвеПершы званок прагучаў у Брынёве

Па завяршэнні ўрачыстай лінейкі навучэнцы Брынёўскай сярэдняй школы паспяшаліся ў класныя кабінеты, дзе іх чакаў першы ў гэтым навучальным годзе ўрок «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!»Першы званок прагучаў у Брынёве

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о