Першы раз у першы клас!

0
243

Першы раз у першы клас!

Калектыў рэдакцыі газеты “Петрыкаўскія навіны” павіншаваў будучага першакласніка з надыходзячым навучальным годам.

Паход у першы клас для кожнага дзіцяці і яго бацькоў – крок адказны. Трэба вырашыць многа спраў: купіць адзенне, неабходныя школьныя прыналежнасці. Але самае галоўнае – мець жаданне і добры настрой, бо змяніць звыклую абстаноўку для кожнага чалавека заўсёды складана.
Наш маленькі герой, Дзмітрый Ткач, ужо у гэтым навучальным годзе пойдзе ў першы клас. Пры першым знаёмстве хлопчык саромеўся і стараўся трымацца каля бабулі, якая прыйшла падтрымаць унука. Але калі мы ўручылі ранец, на твары дзіцяці з’явілася ўсмешка, здаецца, страх прапаў. З асаблівай цікавасцю хлопчык пачаў разглядаць, што ж там унутры, бо ранец быў дастаткова цяжкім. Каляровая папера, пенал, многа-многа сшыткаў, алоўкі – неабходныя атрыбуты кожнага вучня.
Дзіма ўжо мае пэўныя навыкі ў чытанні і пісьме, але ўпэўнены, што школа толькі прымножыць яго веды. Пры развітанні будучы вучань паабяцаў, што будзе старацца атрымліваць толькі высокія адзнакі.
Рабіць добрыя справы ўдвая прыемна, калі ў адказ атрымліваеш словы падзякі і шчаслівыя твары людзей! Поспехаў табе, Дзіма!

Анастасія ФЕЛЬКІНА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о