Першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю правядзе прамую тэлефонную лінію

0
77

24 мая з 14 да 15 гадзін першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Вікенцьевіч БАСКО правядзе прамую тэлефонную лінію, з 15 да 16 гадзін – асабісты прыём жыхароў Петрыкаўскага раёна ў памяшканні Петрыкаўскага райвыканкама.

У час прамой тэлефоннай лініі і асабістага прыёму вы можаце паведаміць першаму намесніку Старшыні Камітэта дзяржкантролю пра факты парушэння заканадаўства і выпадках безгаспадарчасці, абмеркаваць работу службовых асоб мясцовай вертыкалі ўлады, кантралюючых і наглядных органаў. Кожны зварот будзе разгледжаны, выкладзеныя факты атрымаюць аб’ектыўную ацэнку, канструктыўныя прапановы грамадзян знойдуць прымяненне ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства.
Звярнуцца на прамую тэлефонную лінію і задаць пытанне можна па тэлефоне 8-02350-2-70-71. Папярэдні запіс на асабісты прыём па нумары тэлефона: 8-202350- 2-70-822 з 20 па 22 мая, з 9 да 13 гадзін і з 14 да 17 гадзін.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о