Першамайскі завулак чакае добраўпарадкавання

0
49

Тэма актыўнага распаўсюджання хмызняковай расліннасці неаднаразова ўзнімалася на старонках раённай газеты. Не здзіўна – вельмі ўжо псуюць хмызнявовыя зараснікі агульны выгляд райцэнтра і іншых населеных пунктаў раёна.
Днямі ў поле зроку трапіў яшчэ адзін такі факт: узбочына 1-га завулку Першамайскага – суцэльны “хмызняковы рай”. Тут ужо гаворка ідзе не толькі пра адсутнасць парадку, а і пра бяспеку: аўтамабілістам “уваходзіць” у паварот неабходна выключна асцярожна. А тут яшчэ і якасць дарогі, дакладней поўная яе адсутнасць: ямка на ямцы – магчыма, гэта свайго роду тэст-драйв для будучых кіроўцаў, якія па гэтай дарозе рухаюцца да аўтадрому ДТСААФ. Жарты жартамі, аднак пазначаныя праблемы неабходна вырашаць.
Зняцце “хмызняковай” тэмы з парадку дня, а значыць своечасовае іх выдаленне – пытанне нескладанае, яно патрабуе ўсяго толькі своечасовага аналізу “праблемных” месцаў і аператыўнага рэагавання. Што да дарогі – падсыпаць і прагрэйдзіраваць пажадана да дажджоў, пазней туды наўрад ці ўлезеш.

В. МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о