1 снежня Беларусь ушаноўвае прадстаўнікоў адной з самых паважаных прафесій – тых спецыялістаў, якія звязалі свой прафесійны лёс з правазнаўствам.
Адказная, шчырая, стрыманая, умее арганізаваць работу ў калектыве… Менавіта так адклікаюцца пра Валянціну Корбут калегі. Дарэчы, за добрасумленную працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыва Валянціна Аляксандраўна была ўзнагароджана Ганаровай граматай Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Днямі карэспандэнт “Петрыкаўскіх навін” сустрэўся з Валянцінай Аляксандраўнай, каб больш дэталёва даведацца пра значнасць яе прафесіі для людзей і краіны ў цэлым:
– На якую спецыяльнасць вырашылі паступаць пасля школы і чаму?
– Адначасова хацелася звязаць жыццё і з юрыдычнай спецыяльнасцю і з эканамічнай. Пасля школы вырашыла паступіць ў Гомельскі дзяржаўны політэхнічны каледж на спецыяльнасць эканаміст. Мне чамусьці здавалася, што гэта прафесія будзе мне па душы, але па заканчэнні вучобы зразумела, што не хачу звязваць сваё жыццё з эканомікай, таму ні дня ў сваім жыцці не прапрацавала па спецыяльнасці.
– Дзе працавалі першапачаткова?
– Пасля заканчэння вучобы працавала ў Гомелі аператарам дыспетчарскай службы, але нядоўга, бо з мужам вырашылі пераехаць у Петрыкаў.
– Як склалася ваша прафе-сійнае жыццё на новым месцы жыхарства?
– Ад знаёмых даведалася, што ў Петрыкаўскім раённым судзе ёсць вольная вакансія сакратара судзебнага пасяджэння, таму вырашыла паспрабаваць свае сілы і ўладкавацца на працу. Пасля субяседавання была прынята на працу сакратаром судзебнага пасяджэння суда Петрыкаўскага раёна, з 2018 года мяне назначылі на пасаду загадчыка канцылярыі.
– Як праходзіла субяседаванне? Ці кожны чалавек можа ўладкавацца на працу ў суд?
– Субяседаванне праводзіў старшыня Петрыкаўскага суда. Далёка не кожны чалавек зможа ўладкавацца ў суд, па-першае, для гэтага трэба мець сярэднюю спецыяльную адукацыю. Па-другое, быць законапаслухмяным, нават калі нехта з блізкіх мае судзімасць, тады гэтага чалавека не будуць разглядаць на працу.
– У чым заключаецца работа загадчыка канцылярыі?
– Аб’ём работы даволі вялікі. Наша задача – забяспечваць своечасовую апрацоўку матэрыялаў, якія да нас паступаюць, іх дастаўку па назначэнні. Таксама мы ажыццяўляем кантроль за тэрмінам выканання дакументаў і іх правільным афармленні. Арганізуем работу па рэгістрацыі, уліку, захаванні і перадачы дакументаў у адпаведныя структурныя падраздзяленні.
– Які ў вас графік работы?
– Працоўны дзень пачынаецца з 8 гадзін і заканчваецца ў 17. Графік работы мяне задавальняе, бо за працай дастаткова хутка праходзіць час. Галоўнае, усё рабіць своечасова , бо работа бу-дзе накоплівацца як снежны камяк, тады насамрэч будзе складана з усім справіцца.
– Што вы лічыце складаным у вашай рабоце?
– Асаблівых цяжкасцей у мяне ніколі не ўзнікала. Так як мы працуем з людзьмі, трэба быць у нейкай ступені і псіхолагам, каб умець падтрымаць, знайсці патрэбныя словы, бо, як правіла, да нас звяртаюцца па розных прычынах не зусім прыемных для чалавека. Таму галоўнае знайсці правільныя словы і далікатна прыняць заяву.
– Калі б у вас была магчымасць змяніць прафесію ці, наадварот, удасканаліць веды па ёй, што б вы выбралі?
– Пакуль у планах удасканаліць веды па прафесіі і атрымаць юрыдычную спецыяльнасць.
– Як вы думаеце, маладому спецыялісту, які толькі ўступіў на пасаду загадчыка канцылярыі, колькі спатрэбіцца часу, каб хутка спраўляцца з абавязкамі?
– Дастаткова многа. Мне таксама спатрэбілася нямала часу, бо ўсяму вучышся на месцы. Складана, канешне, з-за вялікага аб’ёму матэрыялу, які трэба засвоіць і заўсёды трымаць у галаве. Але з часам пачынаеш набірацца вопыту. Вельмі важна, каб побач былі людзі, да якіх можна будзе звярнуцца і задаць хвалюючыя пытанні.
Віншуем людзей, чыя прафе-сійная дзейнасць звязана з фарміраваннем і развіццём прававой цэласнасці грамадства і дзяржавы!
Анастасія КІСЕЛЕВА.
Фота аўтара.
Оставить комментарий