Сардэчна віншуем вас з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!
Мы назаўсёды захаваем праўдзівую гісторыю той вайны. Перададзім будучым пакаленням разуменне таго, што адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы – надзейная абарона ад любой пагрозы. Мужнасць, нязломнасць волі і патрыятызм народа-пераможцы назаўсёды застануцца сімвалам нашай нацыянальнай самасвядомасці. Нізкі паклон і ўдзячнасць ветэранам, чый подзвіг будзе жыць у нашых сэрцах як вялікі дар – магчымасць свабодна працаваць на роднай зямлі, выхоўваць дзяцей і ўнукаў на ідэалах дабра, сумленнасці і справядлівасці.
Паважаныя землякі! Няхай памяць пра Вялікую Айчынную вайну аб’ядноўвае нас і робіць непераможнымі перад любымі выпрабаваннямі. Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі на доўгія мірныя гады.
З Днём Вялікай Перамогі!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий