Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём ведаў!
Беларускі народ заўжды шанаваў мудрасць, адукацыю, навуку і дзякуючы гэтаму стварыў сваю непаўторную культуру, падараваў свету шмат выдатных асветнікаў і вучоных.
Адукацыя – той надзейны падмурак, на якім будуецца дабрабыт любой краіны. Таму мы павінны рабіць усё магчымае дзеля таго, каб кожны юны грамадзянін мог атрымаць глыбокія веды, раскрыць свае таленты, пасябраваць са спортам, стаць сапраўдным патрыётам Радзімы.
Напярэдадні свята ў першую чаргу хочацца звярнуцца да вучняў, студэнтаў, педагогаў з пажаданнямі заўжды імкнуцца да высокіх вынікаў у вывучэнні і выкладанні дысцыплін. Будзьце заўжды актыўнымі і паспяховымі.
Моцнага ўсім здароўя, бясконцай энергіі і аптымізму.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий