Светлы вобраз маці заўсёды быў і застаецца ўвасабленнем душэўнай цеплыні, дабрыні, мудрасці і шчодрасці. У складаныя і адказныя моманты жыцця мы заўсёды звяртаемся да маці за парадай, падтрымкай і суцяшэннем. Невычэрпная сіла яе любові дапамагае перанесці любыя выпрабаванні. Быць маці ва ўсе часы лічылася ганаровым і адказным абавязкам. Нічым не вымераць увагу, цярпення, фізічную працу, якія Вы, дарагія мамы, ўкладваеце ў сваіх дзяцей, каб вывесці іх на шырокую дарогу жыцця.

Асобныя словы падзякі шматдзетным маці і жанчынам, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей. Ваша душэўная шчодрасць, спрадвечная дабрыня — прыклад і прадмет захаплення для ўсіх нас.
Жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены мірам і радасцю, сагрэты цяплом хатняга ачага, увагай дарагіх і блізкіх людзей.

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о