Віншуем вас з Днём пажылых людзей – святам мудрасці і дабра!
Гэта свята – сімвал адзінства і сувязі часоў. Толькі захоўваючы пераемнасць традыцый і каштоўнасцяў, носьбітамі якіх з’яўляецеся вы, людзі старэйшага пакалення, можна забяспечыць развіццё нашага грамадства.
Устойлівасць, працавітасць і душэўная чуласць кожнага з вас выклікаюць глыбокую павагу. Вашы мудрыя і добрыя парады, заснаваныя на багацейшым жыццёвым вопыце і перажытых выпрабаваннях, вельмі патрэбны нам і ў працы, і ў паўсядзённым жыцці – гэта сапраўды неацэнны скарб, які па-сапраўднаму каштоўны.
Жадаем вам мірнага неба над галавой, невычэрпнага аптымізму, душэўнага цяпла ад зносін з роднымі і блізкімі. Будзьце здаровыя і шчаслівыя!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о