Служыць міру, абараняць сваю Радзіму – ганаровы і святы абавязак кожнага грамадзяніна краіны. Самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці – гэта мір і стабільнасць. Мы з падзякай і павагай ставімся да суайчыннікаў, хто насіў і працягвае насіць вайсковую форму, хто беражэ спакой нашых бацькоў і дзяцей.
У гэты дзень мы віншуем тых, хто абараніў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, быў прыкладам беззапаветнага служэння Радзіме ў пасляваенны перыяд, хто сёння па клічы сэрца абраў сабе нялёгкую прафесію стаяць на варце краіны.
Жадаю вам шчасця, дабрабыту, сілы духу, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Святлана СЯНЬКО, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о