Абарона рубяжоў Айчыны ва ўсе часы лічылася справай мужных воінаў, якія стойка аберагаюць родную зямлю ад любых замахаў. Мы схіляем галовы перад памяццю тых байцоў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны першымі сустрэлі ворага і заплацілі сваім жыццём за нашу мірную будучыню.
Цяперашняе пакаленне пагранічнікаў беражліва захоўвае і прымнажае ратныя традыцыі сваіх папярэднікаў, актыўна процідзейнічае міжнароднаму тэрарызму, незаконнай міграцыі, кантрабандзе і іншым правапарушэнням.
Упэўнены, што ва ўмовах новых рызык і выклікаў сучаснасці вы, як сапраўдныя патрыёты, будзеце і ў далейшым з гонарам абараняць нашы непарушныя рубяжы.
Словы асаблівай удзячнасці ветэранам-пагранічнікам, якія паказалі сапраўдны прыклад адданасці Радзіме і беззапаветнага служэння свайму народу.
Міру, згоды, моцнага здароўя, дабрабыту вам і вашым родным!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий