Паважаныя вадзіцелі, з 16 па 22 лістапада на тэрыторыі раёна праводзілася прафілактычнае мерапрыемства “Сустрэчная паласа”.
ДАІ нагадвае, што абгон – самы небяспечны манеўр у час дарожнага руху, як для абганяючага і абганяемага, так і для сустрэчных аўтамабіляў.
Акрамя агульных патрабаванняў Правілаў дарожнага руху, звяртаем вашую ўвагу на тэхнічныя прыёмы, што абумовяць бяспеку манеўравання:
– пастаянна кантралюйце сітуацыю як спераду, так і ззаду, не дапускайце сітуацый, калі нехта ўжо абганяе вас у час здзяйснення манера;
– не абганяйце транспартныя сродкі, якія пачалі скідваць хуткасць ці адхіляцца ад прамалінейнай траекторыі руху;
— трымайце дыстанцыю, якая патрэбна для лепшага агляду дарогі і набору хуткасці перад выездам на сустрэчную паласу;
— калі вас абганяюць, а сустрэчных машын няма, не скідвайце і не набірайце хуткасць.
Нагадваем, што вадзіцель, парушыўшы правілы абгону караецца штрафам ад 2 да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам на тэрмін да года ці без пазбаўлення.
Сяргей МІЦУРА, начальнік АДАІ РАУС.
Оставить комментарий