Віншуем з прафесійным святам!
Ад якасці і ўзроўню развіцця аўтамабільных дарог напрамую залежыць хуткасць дастаўкі пасажыраў і грузаў, транзітная прывабнасць рэспублікі. Невыпадкова на працягу многіх гадоў аўтамабілісты і дарожнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята разам.
Значэнне для эканомікі гэтых узаемазвязаных галін нельга пераацаніць. Развіццё сеткі дарог з’яўляецца важнейшым дзяржаўным прыярытэтам, бо камфортныя аўтамабільныя зносіны забяспечваюць стабільную работу ўсяго народнагаспадарчага комплексу, садзейнічаюць развіццю вялікіх і малых гарадоў, ўмацаванню міжнародных сувязей.
Жадаем работнікам галіны моцнага здароўя і дабрабыту, бяспечных дарог і безаварыйнай работы, паспяховай працы на карысць роднай Беларусі!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о