Сардэчна віншуем з прафесійным святам!
Настаўнік ва ўсе часы быў прыкладам для пераймання, узорам інтэлігентнасці і высокіх маральных якасцяў, ад якіх у многім залежыць лёс падрастаючага пакалення, эфектыўнае развіццё рэгіёнаў, заўтрашні дзень краіны.
Упэўнены, што ў гэтай галіне няма выпадковых людзей: толькі па поклічы сэрца можна вучыць і выхоўваць дзяцей. Мы шануем ваш прафесіяналізм, адказнасць, цярпенне, мудрасць і адданасць абранай справе.
Перад вамі стаіць важная задача – не толькі даць веды, але і выхаваць сапраўднага чалавека, прывіваючы з дашкольных устаноў пачуццё патрыятызму, гонару за свой народ і любоў да Радзімы. Жадаем вам моцнага здароўя, энтузіязму, натхнення, новых ідэй, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о