Прыміце шчырыя віншаванні з Днём бацькі!
Cёння значэнне бацькоўства набывае новае гучанне, напаўняецца глыбінным cэнсам, які выходзіць далёка за межы cтварэння матэрыяльных выгод і главенcтва ў cям‘і. Cучасны бацька – гэта не толькі карміцель і абаронца, але і чалавек, які выхоўвае дзяцей у атмаcферы клопату, любові і павагі, з‘яўляецца для іх узорам, апорай у жыцці. Менавіта ён фарміруе ў дзіцяці такія якасці, як мужнасць і дысцыплінаванасць, пачуццё грамадзянскасці і патрыятызму, вучыць пераадольваць цяжкасці, дамагацца пастаўленай мэты.
Жадаем вам быць мудрымі настаўнікамі, прыкладам для пераймання і лепшымі сябрамі сваім дзецям, надзейнай апорай і абаронцамі родных. Моцнага вам здароўя, дабрабыту і аптымізму!
Няхай самай вялікай узнагародай для кожнага з вас стануць вашы шчаслівыя сем’і, добрыя і разумныя дзеці, клапатлівыя ўнукі!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий