Магчымасць для дабра ёсць заўсёды

0
216

На Петрыкаўшчыне працягваюцца дабрачынныя акцыі.
У апошні дзень мінулага года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня Петрыкаўскага раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Мікалай Семяніцкі, старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзімр Жукавец наведалі Навёлкаўскую бальніцу сястрынскага догляду.
Парламентарый, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый павіншавалі прысутных з надыходзячымі святамі.
– Ад усёй душы жадаем, каб будучы год збярог мір у нашай краіне, а свята Нараджэння Хрыстова надало сілы заўжды дарыць людзям цяпло, паразуменне і любоў, – адзначыла Святлана Уладзіміраўна. – Здароўя вам, бадзёрасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні.
Таксама парламентарый падзякавала працоўнаму калектыву ўстановы аховы здароўя за самаадданую працу.
Прыемным момантам сустрэчы стала ўручэнне старшынёй партыі “Белая Русь” салодкіх падарункаў пастаяльцам установыў і выступленне артыстаў Навасёлкаўскага Дома культуры.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Магчымасць для дабра ёсць заўсёды Магчымасць для дабра ёсць заўсёды Магчымасць для дабра ёсць заўсёды Магчымасць для дабра ёсць заўсёды Магчымасць для дабра ёсць заўсёды

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о