Сёння ў вялікай зале райвыканкама прайшла XV сесія Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання. Асноўнае пытанне, вынесенае на парадак дня – “Аб ходзе выканання мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і санітарнаму ўтрыманні населеных пунктаў Петрыкаўскага раёна”.  Перад прысутнымі па зададзенай тэме выступіў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандр Завадскі. Судакладчыкамі выступілі прадстаўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, аддзела землеўпарадкавання райвыканкама, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Матэрыял адсочвайце на старонках газеты, сацыяльных сетках “Петрыкаўскіх навін”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о