Памяць пра мінулае і стварэнне сучаснасці – формула будучыні

0
725

Дыялогавая пляцоўка “Патрыятызм у свядомасці сучаснай моладзі. Дзед Талаш – сімвал беларускага патрыятызму” прайшла напярэдадні Дня народнага адзінства ў музеі-сядзібе легендарнага Дзеда Талаша. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі са спікерамі важныя тэмы патрыятызму, нацыянальнай ідэі, гістарычнай праўды і згуртаванасці грамадства.

Памяць пра мінулае і стварэнне сучаснасці – формула будучыніІніцыятарам мерапрыемства выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Удзельнікі – вучні гарадскіх школ, гімназіі, працуючая моладзь, яно і зразумела: менавіта ім будаваць моцную, незалежную і квітнеючую краіну. Невыпадковым было і месца правядзення сустрэчы: дзед Талаш – асоба, ушанаваная яшчэ пры жыцці. “Якуб Колас, які быў асабіста знаёмы з палескім волатам, у сваёй аповесці “Дрыгва” выкарыстаў толькі невялікі эпізод з біяграфіі партызана часоў польскай акупацыі. У той перыяд 75-гадовы Талаш арганізаваў атрад з трохсот чалавек і праводзіў баявыя аперацыі па знішчэнні белапалякаў”, – пазначыла ў час сустрэчы спікер дыялогавай пляцоўкі – старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі нацыянальнага героя Дзеда Талаша і партызанскага руху Петрыкаўшчыны Надзея Муратшына.
Атрымаўся жывы, канструктыўны дыялог па ключавых тэмах дыскусіі. Многа гаварылі пра мінулае, сучаснасць і перспектыўную будучыню Беларусі.
Настаўнік гісторыі першай гарадской школы Жанна Парфіевіч узгадала гістарычныя перадумовы свята, тыя грандыёзныя падзеі, якія сталі падставай для яго, і пазначыла сучасныя рэаліі Дня народнага адзінства: “Галоўная ідэя патрыятызму заключаецца не ў лозунгах і міфах, а ў дзейснай любові да Радзімы, у гатоўнасці адстойваць дзяржаўную незалежнасць. Сучасныя геапалітычныя рэаліі вымушаюць беларусаў як ніколі быць рашучымі і адзінымі ў агульным імкненні да міру і згоды ў беларускім грамадстве”.
Фармат дыялогавай пляцоўкі дазволіў прысутным абмяняцца меркаваннямі. Надзвычай важна, што ўдзельнікі сустрэчы салідарныя ў пытаннях захавання гістарычнай праўды і адзінства народа.
Мадэратар сустрэчы, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Блінец пераканана: такія мерапрыемствы дапамагаюць адчуць дух адзінства беларускага грамадства, фарміруюць палітычную культуру і актыўную грамадзянскую пазіцыю моладзі.
“Дзякуй, дарагія сябры, за канструктыўна праведзеную дыялогавую пляцоўку! Хачу ўсім прысутным напярэдадні Дня народнага адзінства пажадаць мірнага неба над галавой, моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх вашых пачынаннях і актыўнай грамадзянскай пазіцыі!” – дадала галоўны ідэолаг раёна.
Завяршылася сустрэча ўскладаннем кветак да помніка дзеду Талашу ў гарадскім парку.

Галіна КАЗАК.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о